Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

26.11.2021

  З лінейкі адкрыцця пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры, на якой вучні III класаў чыталі вершы знакамітых беларускіх паэтаў, пазнаёміліся з планам правядзення тыдня. Фотапраект “Мая родная зямля…” прыкрашаў установу на працягу тыдня і пераканаў усіх, што лепш за беларускія краявіды няма. Бібліятэкар Пыжык Н.А. падрыхтавала выстаўку “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, на якой былі прадстаўлены кнігі для дзяцей беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. У беларускія гульні гулялі дзеці на занятках “Фізічная культура і здороў’е”, “Гадзіна здароў’я і спорту” пад кіраўніцтвам Мурзы В.В.

  Урок-экскурсію ў III В класе, прысвечаны роднаму краю, правяла Шапятуха М.Б., у ходзе якога вучні сістэматызавалі свае веды пра родны край.

  Гульня-падарожжа “Сцяжынкамі роднага краю” для вучняў III А класса і “Зямля Беларусі” для вучняў III Г класса сталі сапраўднай падзеяй. Разам спявалі беларускія песні, адгадвалі загадкі, разам складалі казку, гулялі ў беларускія гульні, разам дзівіліся багаццю роднай мовы.

  Снітко Л.В. арганізавала і правяла інтэрактыўны турнір “Знаўца беларускай мовы” для вучняў III Б класа. Яна складала ўмовы для выхавання любові да Радзімы, для развіцця ў дяцей творчага мыслення, пазнавальнай цікавасці, узбагачэння слоўнікавага запасу. Не толькі ўдзельнікі турніру, але і балельшчыкі  паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускага слова.