Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

05.12.2022

   У апошніх днях лістапада група вучняў III класаў, апранутых у нацыянальныя касцюмы, разам з намеснікам дырэктара па навучальнай рабоце Антановіч Г.У. прайші па класах і абвясцілі аб пачатку тыдня беларускай літаратуры. Інтэрактыўная газета “Да 140-годдзя Я.Коласа” дазволіла ўсім  пазнаёміцца з лёсам беларускага песняра. Бібліятэкар Пыжык Н.А. падрыхтавала выстаўку “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, на якой былі прадстаўлены кнігі для дзяцей беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. У беларускія гульні гулялі дзеці на занятках “Фізічная культура і здороў’е”, “Гадзіна здароў’я і спорту” пад кіраўніцтвам Мурзы В.В.

   Брэйн-рынг ў III Г класе правяла Гляд І.А., у ходзе якога вучні сістэматызавалі свае веды пра творы беларускай літаратуры.

   Абагульняючы занятак - падарожжа для вучняў III А класса стаў сапраўднай падзеяй. Вучні працавалі ў групах, адгадвалі загадкі, складалі сінквейн, разгадвалі крыжаванку, разам дзівіліся багаццю роднай мовы. Настаўніца Казлова Т.А. выкарыстала выхаваўчы патэнцыял урока ў поўнай меры.

   Палухіна Г.М. дакранулася да сэрца кожнага з вучняў III В класа. Яна складала ўмовы для выхавання павагі да кожнай хлебнай скарынкі, для развіцця ў дзяцей творчага мыслення, пазнавальнай цікавасці, узбагачэння слоўнікавага запасу. Дзеці паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускага слова.

   Настаўніца Яроміч С.Г. прысвяціла свій занятак “Песняры зямлі беларускай” 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні даведаліся аб паходжанні псеўданімаў аўтараў, пазнаёміліся з некаторымі звесткамі з іх біяграфіі і творчага шляха, самі разыгрвалі сцэнкі і чыталі вершы, а таксама слухалі песні на словы паэтаў. На вачах некаторых дзяцей былі слёзы. Так яны адчулі любоў беларускіх песняроў да роднай зямлі…