Тыдзень беларускай мовы

01.12.2023

У апошніх днях лістапада група вучняў III класаў, апранутых у нацыянальныя касцюмы, разам з настаўніцай Сідарук Н.М. прайші па класах і абвясцілі аб пачатку тыдня беларускай мовы і літаратуры. Выстава “Незвычайныя помнікі Беларусі” дазволіла ўсім пазнаёміцца з помнікамі агурку, яйцу, вішні, астролагу, героям дзіцячых твораў, літары “ў” і нават шчасцю! У беларускія гульні гулялі дзеці на занятках “Фізічная культура і здороў’е”, “Гадзіна здароў’я і спорту” пад кіраўніцтвам Мурзы В.В.

Вучэбны занятак для вучняў III В класса стаў сапраўдным урокам. Вучні выкладвалі гексы па тэме “Члены сказа”, распрацавалі алгарытм для вызначэння сувязі слоў у сказе, склалі тэкст-апісанне па рэпрадукцыі карціны беларускага мастака С.Кавальчука. Настаўніца Сідарук Н.М. стварыла ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця сваіх вучняў.

Чарнецкая Я.І. і Старыкава С.А. дакрануліся да сэрца кожнага вучня. Вусны журнал “У свеце дабрыні” (III А) і “Сустрэча з цікавымі людзьмі” (III Б) былі прызначаны беларускай паэтэсе Э.Агняцвет. Школьнікі пазнаміліся са старонкамі біяграфіі і творчасцю паэткі, чыталі на памяць вершы і паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі беларускага слова.

Пераможцамі алімпіяды па беларускай мове сярод трэццякласнікаў сталі:

Кандрацкая Г. - 1месца ,

Лапато М. - 2 месца,

Крэчко В., Бісюк Г., Дзявяткіна К. – 3 месца.